Вавілон 17
Вавілон 17 — выдуманая мова з аднайменнага рамана Сэмюэля Дзілэні, 1966 года. Аўтар прыдумаў канцэпцыю мовы для развіцця сюжэта рамана, але пэўнай структуры не распрацаваў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гэтая мова была створана адным з ваюючых бакоў - "захопнікамі" - у якасці зброі. Вавілон-17 дзякуючы сваёй структуры, нясе ў сабе вялізны аб'ём ведаў, якім здольны карыстацца чалавек, які думае на гэтай мове. Унутраная логіка мовы выключае роздумы аб сабе, як аб асобе, з-за чаго адсутнічаюць такія паняцці як самазахаванне і асабістыя зацікаўленасці; адначасова мова нясе ў сабе логіку, якая накіроўвае дзеі думаючага на ёй чалавека на знішчэнне аднаго з ваююючых бакоў - "Саюза". Дадатковай асаблівасцю мовы з'яўляецца тое, што разважанні на ёй паскараюць разумовыя працэсы, што адначасова служыць дзвюм мэтам: у якасці дадатковай "баявой" якасці мовы, і адначасова можа забіць непадрыхтаванага чалавека. Такім чынам, Вавілон-17 - гэта мова, якая з'яўляецца зброяй шпіёнаў і дыверсантаў, і ператварае ў дыверсанта кожнага, хто на ёй гаворыць.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Errata for Babel-17, approved by the author.(недаступная спасылка)
- 2009 retrospektive review by Jo Walton: "Babel 17 was published in 1966, the year in wich i learned ti talk."
- Babel-17 на старонке WprldsWithoutEnd.com